Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Папялішча ўсё яшчэ не стыне...

Дата: 22 марта 2022 в 15:20
99 просмотров

Пра што нагадваюць званы Хатыні?
На адзіным уроку, які быў прысвечаны 79 гадавіне трагічных падзей Хатыні, вучні з заміраннем сэрца і смуткам у сваіх вачах гаварылі пра тыя жудасныя дні. Навучэнцы перакананы, што ўсю Беларусь можна назваць адным помнікам загінуўшым у другой сусветнай вайне. У выніку генацыду на тэрыторыі Беларусі загінула звыш 2 млн. 200 тыс. чалавек. Вывезена ў Германію пад пагрозай смерці больш чым 377 тыс. грамадзян, многія з якіх загінулі ў выніку невыносных умоў працы, жыцця і здзекаў.За час акупацыі 628 населеных пунктаў Беларусі было знішчана разам з жыхарамі. 186 з іх так і не адрадзіліся. 5 295 населеных пунктаў знішчаны з часткай жыхароў. 325 з іх не былі адноўлены пасля вайны. І забыць гэта мы не маем права.
Пакружыўся бусел над Хатынню
і ў смузе пад воблакамі знік.
Папялішча ўсё яшчэ не стыне,
і ў грудзях не замірае крык.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.