Згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на падставе артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзве дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: руская і беларуская. Мова навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначаецца заснавальнікам. Права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (класаў, груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.
У дзяржаўнай установе адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс Першамайскі дзіцячы сад-сярэдняя школа" адукацыйны працэс арганізаваны на беларускай мове.
Авалоданне беларускай мовай у дзiцячым садзе адбываецца ў адпаведнасцi з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыi.
Педагагічнымі супрацоўнікамі ў рознаўзроставай групе надаецца вялікая ўвага навучанню дзяцей на роднай мове, авалоданню яе багаццем. У групе выхаванцы засвойваюць культуру свайго народа, у іх фарміруецца пачуццё нацыянальнай годнасці. Бо мы разумеем, что менавіта родная мова з’яўляецца сродкам духоўнага развіцця асобы дзіцяці.
Нашы выхаванцы адначасова чуюць і рускую, і беларускую мовы, гэта садзейнічае аднолькаваму ўзроўню іх успрымання і разумення. Улічваючы гэтыя асаблівасці, у нашай установе адукацыі авалоданне правільным беларускім маўленнем ажыццяўляецца ў працесе арганізаванага навучання.
Нашы педагогі лічаць, што далучаючы дзяцей да велічнай каштоўнасці і святыні свайго народа, роднай мовы, будзе садзейнчасць выхаванню ў іх грамадзянска-патрыятычных пачуццяў.
Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб арганізацыі ў 2021/2022 навучальным годзе адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю»