Будынак старой школы быў пабудаваны ў 1912 годзе. Гэта была адзіная пабудова да 1961 года. У кліравай ведамасці Свята-Пакроўскай праваслаўнай царквы за 1867 год зроблены запіс: " В 1864 году при Собакинской церкви открыто народное училище, наставником которого был Степан Антонович Кладницкий, сын священника, уроженец Витебской губернии Лепельского уезда, 21 год, холост. Учеников в оном училище на лицо 40 мальчиков и в преподаваемых науках успевают хорошо".
Новы будынак школы быў пабудаваны ў 1974 годзе на 392 месцы.
У 2010 годзе быў праведзены капітальны рамонт школы. На сучасным этапе ў школе вучыцца 44 школьніка і выхоўваецца 8 дашкольнікаў. Сярэдні ўзрост педагагічнага калектыву - 45 гадоў. Вышэйшую адукацыю маюць 80% педагогаў. З першай і вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыяй 72,4 % педагогаў.