Клопат у нас адзіны:
Служыць сваей роднай Айчыне!
Для гэтага трэба, ведай,
Мець кожнаму добрыя веды.
Прыпеў:
І ясным ранкам
У школу мы ідзем.
Настаўнік, як Данка,
Усіх за сабой вядзе!
Школа – для нас пазнанне
І дружбы навек, і кахання.
Памылка – гэта не здрада,
Не ганьба – бацькоўская парада.
Прыпеў:
Скарб незвычайны – мова.
Шануем матчына слова.
Хто ад яе адрачэцца,
Народ ад таго адвярнецца.
Прыпеў:
Ёсць з былых вучняў школы
Паэты, урачы і шафёры.
І клопат у іх адзіны:
Служыць сваёй роднай Айчыне!
Прыпеў:
Словы: Глушань Т.В., выхавальніка ГПД
на мелодыю “Песня аб трывожнай маладосці”