Мэта работы ўстановы адукацыі на 2021/2022 навучальны год:
стварэнне умоў для ўдасканалення адукацыйнага працэсу праз выкарыстанне магчымасцяў інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і фарміраванне інфармацыйнай культуры і медыякампетэнтнасці яго суб'ектаў
Для паспяховай рэалізацыі вызначанай мэты работы педкалектыву неабходна працаваць над наступнымі задачамі:
1. Павышаць якасць адукацыйнага працэсу праз
выкарыстанне асобаснага арыентаванага падыходу;
забеспячэнне кантрольна-ацэначнай дзейнасці на вучэбных занятках, аб’ектыўнасці ацэньвання вучняў у адпаведнасці з патрабаваннямі дзесяцібальнай сістэмы ацэньвання ведаў;
выкарыстанне магчымасцяў інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій;
стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей вучняў у працэсе даследчай дзейнасці і алімпіяднага руху;
развіццё маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту ў працэсе спецыяльна арганізаванай дзейнасці з выкарыстаннем гульнявых метадаў і прыёмаў.
2. Павышаць узровень выхаванасці праз
фарміраванне інфармацыйнай культуры і медыякампетэнтнасці навучэнцаў, законных прадстаўнікоў;
стварэнне пазітыўнага экаасяроддзя;
цеснае супрацоўніцтва удзельнікаў адукацыйнага працэсу па прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх;
актывізацыю экскурсійна-турыстычнай дзейнасці;
3. Ствараць умовы для захавання здароўя дзяцей праз
выкарыстанне здароўезберагальных тэхналогій ва ўстанове адукацыі.
4. Павышаць узровень прафесійных кампетэнцый педагогаў праз
папаўненне тэарытычных і практычных ведаў аб выкарыстанні інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе;
метадычнае суправаджэнне дзейнасці па абагульненні і распаўсюджванні эфектыўнай педагагічнай практыкі;
павышэнне ўзроўню інфармацыйнай культуры і медыякампетэнтнасці педагогаў.