Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Цэнтралізаваны экзамен: ад А да Я

Дата: 17 декабря 2022 в 11:31
50 просмотров

16 снежня прайшоў класны бацькоўскі сход па тэме "Асаблівасці выніковай атэстацыі выпускнікоў агульнай сярэдняй адукацыі і новаўвядзенні ўступнай кампаніі ў 2023 годзе", які адбыўся ў прысутнасці навучэнцаў. Так як ў 2023 годзе выніковая атэстацыя выпускнікоў агульнаадукацыйных школ пройдзе абсалютна ў новым фармаце, прычым зменіцца як змест выпускнога іспыту, так і яго арганізацыя, то размова на бацькоўскім сходзе датычылася актуальных пытанняў, якія хвалююць адзінаццацікласнікаў і іх бацькоў. Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Жук Т. М. давяла да ведама прысутных, што выніковая атэстацыя будзе праходзіць у форме адзінага цэнтралізаванага экзамену. Гэта тэставае заданне, якое выконваецца не ў школе і правяраецца не школьнымі педагогамі. Выпускнікі будуць здаваць 2 цэнтралізаваныя экзамены. Цэнтралізаваны экзамен па дзяржаўнай мове абавязковы для ўсіх. Другі прадмет для ЦЭ выпускнік 11 класа выбірае з пераліку прадметаў, якія здаюцца на цэнтралізаваным тэсціраванні, каб у далейшым з яго вынікам можна было паступіць у ВНУ. Таксама бацькі і вучні былі азнаёмлены з асаблівасцямі арганізацыі і правядзення ЦЭ. Атрымалі адказы бацьікі і вучні і на пытанні, што датычацца ўступнай кампаніі 2023 года. У завяршэнні бацькоўскага сходу яго ўдзельнікі дамовіліся падтрымліваць сувязь з адміністрацыяй і настаўнікамі ўстановы па пытаннях правядзення выніковай атэстацыі пры ўзнікненні асобных пытанняў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.