Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Я б в спасатели пошел, пусть меня научат!"

Дата: 22 марта 2019 в 20:54
Автор: Климец Л. Е.
325 просмотров

Хто з падлеткаў не марыць стаць выратавальнікам? Напэўна, многія. Дзе ж атрымаць інфармацыю пра гэту прафесію? Найлепш з першых вуснаў. Таму мы запрасілі ў госці сапраўднага пажарніка Амялевіча Васілія Сяргеевіча. Былы вучань, выпускнік Першамайскай школы сёння супрацоўнік пажарна-аварыйнага выратавальнага паста г.п. Астрына. Васілій Сяргеевіч з захапленнем расказваў пра небяспечныя рабочыя будні выратавальнікаў, успамінаў свае першыя "перамогі" над агнём, заахвочваў да выбару прафесіі выратавальніка. Вучні ў сваю чаргу задавалі госцю пытанні. Напрыклад, іх цікавіла, якія званні бываюць у пажарнікаў, якімі якасцямі трэба валодаць чалавеку, які выбірае гэту прафесію. Таксама вучняў зацікавіла, ці "працуюць" у пажарнай службе сабакі. Напрыканцы сустрэчы мы абмеркавалі самыя цікавыя матэрыялы часопіса "Юный спасатель". Васілій Сяргеевіч даў парады па захаванні пажарнай бяспекі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.