Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

У 75 гадоў прамежак часу аддзяліў ...

Дата: 10 апреля 2019 в 15:17, Обновлено 11 апреля 2019 в 16:07
406 просмотров

У гэтым годзе мы адзначым 75 год з дня вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў. Але памяць аб гэтай жудаснай вайне не дае спакою і сёння. Мы павінны быць вельмі ўдзячны тым людзям, якія падаравалі нам сённяшні мірны дзень, наша шчаслівае жыццё цаною ўласнага жыцця, уласнага здароўя. Як напамін аб тых страшных падзеях была праведзена інфармацыйная гадзіна "Сусветны дзень вызвалення вязняў канцлагераў" у нашым класным калектыве 9 красавіка. Інфармацыйная гадзіна была праведзена ў форме вуснага часопіса. Вучні агучылі інфармацыю аб тым, што на тэрыторыі Беларусі гітлераўцамі было створана больш за 260 лагераў смерці. У гэтых лагерах змяшчалася больш за 42 тысячы вязняў, сярод іх амаль трэцяя частка былі дзеці. Самымі буйнымі лагерамі смерці на Беларусі былі: Трасцянец, Азарычы, Колдычава. Калі вучні гаварылі пра ўмовы, у якіх знаходзіліся вязні гэтых лагераў, голас дрыжаў , а на вачах з'яўляліся слёзы. Навучэнцы ў чарговы раз пераканаліся ў каштоўнасці міру і спакою ў жыцці чалавека.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.