-
- 2022 - Год исторической памяти
- Память и боль белорусской земли
- Виртуальная выставка "Геноцид белорусского народа в годы Великой Отечественной войны"
- О МЕРАХ ПО ПРОТИВОДЕЙСТВИЮ НЕЗАКОННОМУ ОБОРОТУ НАРКОТИКОВ
- Поезд Памяти
- БРПО
- БРСМ
- Расписание объединений по интересам
- ШЕСТОЙ ШКОЛЬНЫЙ ДЕНЬ
- Алгоритм действий педагогического коллектива по профилактике правонарушений и преступлений
-
- Виртуальная школа "Успешное родительство"
- Лучший семейный опыт
- Видеоролики, видеофильмы по профилактике алкогольного опьянения
- Памятка по распознанию факторов суицидального риска и алгоритму действий при их выявлении
- Памятка для родителей по профилактике незаконного оборота наркотических средств, психотропных веществ, их прекурсоров и аналогов
- Безопасность в сети Интернет
- ОНЛАЙН-КОНСУЛЬТАЦИИ ДЛЯ РОДИТЕЛЕЙ
Да 120-годдзя з дня нараджэння Міхася Зарэцкага
20 лістапада 2021 года споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка Міхася Зарэцкага. Яго творчасць была яркай з’явай беларускай літаратуры 20-30 гадоў ХХ стагоддзя, аднак пасля доўгі час заставалася малавядомай шырокаму колу чытачоў. Толькі ў канцы стагоддзя імя пісьменніка было вернута з небыцця.
Нарадзіўся Міхась Зарэцкі (сапраўднае прозвішча – Міхаіл Яўхімавіч Касянкоў) 20 лістапада 1901 года ў вёсцы Высокі Гарадзец Сенненскага павета Магілёўскай губерні (цяпер гэта Талачынскі раён Віцебскай вобласці) у сям’і вясковага дзяка. Дзіцячыя гады ён правёў у Зарэччы на Шклоўшчыне (назва гэтай вёскі пазней стала асновай для творчага псеўданіма). Вучыўся будучы пісьменнік спачатку ў Аршанскім духоўным вучылішчы, затым у Магілёўскай духоўнай семінарыі, якую, аднак, не закончыў. Працаваў перапісчыкам, царкоўным вартаўніком, пакуль у 1919 годзе не атрымаў пасаду настаўніка ў адной з вясковых школ на Магілёўшчыне, а пасля загадчыка валаснога аддзела народнай асветы. Затым былі амаль 7 гадоў службы камісарам у Чырвонай Арміі. У гэты ж час Міхась Зарэцкі вучыцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і прымае актыўны ўдзел у грамадска-літаратурным руху. З’яўляецца членам літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і «Полымя», рэдактарам часопіса «Маладняк», працуе загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва ў Акадэміі навук Беларусі, актыўна выступае на пленумах і сходах пісьменнікаў.
У 1936 годзе Міхась Зарэцкі быў незаконна арыштаваны і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Пісьменніка не стала 29 кастрычніка 1937 года. У 1957 годзе ён быў пасмяротна рэабілітаваны.
Зарэцкі-пісьменнік заявіў пра сябе як аўтар апавяданняў. Яго найперш цікавілі падзеі рэвалюцыйнай рэчаіснасці, драматызм барацьбы старога і новага, жыццё на пераломе гісторыі, духоўны рост чалавека, які спазнаў радасць перамогі над неспрыяльнымі абставінамі і самім сабой («Бель», «Дзіўная», «Ворагі», «Кветка пажоўклая», «Ракавыя жаронцы», «Максімаліст», «Ой, ляцелі гусі...» і інш.). Лагічным працягам творчых пошукаў аўтара сталі аповесць «Голы звер», раманы «Сцежкі-дарожкі», «Крывічы» (незакончаны) і «Вязьмо». У рамане «Вязьмо» талент Зарэцкага знайшоў найбольш яркае ўвасабленне. Гэты твор – першае ў беларускай літаратуры мастацкае асэнсаванне працэсу калектывізацыі. Праз развіццё сюжэта, сістэму мастацкіх вобразаў, псіхалагічныя партрэты герояў пісьменнік паказвае глыбіню сацыяльных супярэчнасцей пачатку 30-х гадоў, трагедыю рассяляньвання вёскі, разбурэнне яе традыцыйных асноў, бытавых і духоўных. Таксама належаць пяру Зарэцкага п’есы («Сымон Карызна», «Ная» і інш.), нарысы («Падарожжа на Новую Зямлю» і інш.), літаратурна-крытычныя артыкулы, пераклады («Прыгоды бравага салдата Швэйка ў часе сусветнай вайны» Я. Гашака і інш.).
Творчасць Міхася Зарэцкага – надзвычай прыкметная старонка ў гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Пісьменнік-наватар, ён узбагаціў нашу літаратуру новымі ідэямі, вобразамі, істотна пашырыў жанрава-стылёвыя і выяўленчыя магчымасці беларускага мастацтва слова.
Телефоны: 8-01514-71149, 8-01514-33521
Email: pervom@mail.grodno.by