Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Школьная навукова-практычная канферэнцыя “Хачу ўсё ведаць”

Дата: 18 апреля 2016 в 20:16
Автор: Гудач О. Н.
446 просмотров

Ці праўда, што елка – унікальны дар прыроды? Што будзе з тэмпературай вады, калі ў ёй растварыць харчовую соль? Якое насенне бульбы – прарошчанае ці непрарошчанае - дасць лепшы ўраджай? Адкуль рэгіянальны паэт Уладзімір Валяр’янавіч Руль чэрпае творчае натхненне? Як “Мару” ператварыць у рэальнасць? Як будзе развівацца дэмаграфічная сітуацыя ў аграгарадку Першамайск?
На гэтыя пытанні вучні давалі адказ падчас абароны навукова-даследчых работ на школьнай навукова-практычнай канферэнцыі “Хачу ўсё ведаць”, якая адбылася 18 красавіка 2016 года. Прадстаўленыя работы – сінтэз тэорыі і практыкі, вынік сумеснай дзейнасці вучняў і настаўнікаў. Выступленні вучняў чаргаваліся з нумарамі мастацкай самадзейнасці.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.