Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Читаем "НастаЎніцкую газету"

Дата: 24 января 2022 в 12:50, Обновлено 24 января 2022 в 20:56
129 просмотров

<header>

Стварыць імідж кожнай установы адукацыі

Установы адукацыі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці паспяхова развіваюцца па трох асноўных вектарах: іміджавы, грамадзянска-­патрыятычны і вектар асобаснага росту і прафесійнага самавызначэння навучэнцаў. Пра гэта расказаў начальнік раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Павел Тарчынскі.

</header> <figure>

</figure>

— Павел Віктаравіч, а можна даведацца падрабязней пра кожны з напрамкаў?

— Іміджавы вектар падразумявае, што кожная ўстанова раёна як у знешнім афармленні, так і ў змесце сваёй работы робіць акцэнт на асаблівасцях, якія выгадна адрозніваюць яе ад іншых. Напрыклад, сярэдняя школа № 3 Шчучына — школа педагагічнай культуры, а гімназія — школа ўстойлівага развіцця. Грамадзянска-патрыятычны вектар аб’ядноўвае ў сабе работу раённага цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкі, ваенна-патрыятычнага клуба “Дружына”, музеяў устаноў адукацыі раёна, двум з якіх прысвоена ганаровае званне “народны”. Вектар асобаснага росту і прафесійнага самавызначэння навучэнцаў прадстаўлены работай навуковага цэнтра “Малекула” на базе ясляў-сада № 4 Шчучына, дзе развіваюцца базавыя пазнавальныя і даследчыцкія навыкі ў дашкольнікаў. Функцыянуе і раённая школа “Даследчык”, якая аб’ядноўвае лепшых педагогаў і матываваных вучняў па падрыхтоўцы да навукова-практычных канферэнцый. У школе “Інтэлект” развіваецца алімпіядны рух пад кіраўніцтвам раённых трэнераў. А школа “ЦТ” дазваляе стварыць роўныя ўмовы для падрыхтоўкі да паступлення для ўсіх выпускнікоў раёна.

— Наколькі паспяхова працуюць вашы педагагічныя і аграрныя класы?

— Для 166 вучняў 10—11 класаў раёна арганізавана прафесійная падрыхтоўка па 9 спецыяльнасцях. Адкрыты чатыры групы аграрнай накіраванасці і адна група — патрыятычнай. Першы педагагічны клас у раёне быў адкрыты ў гімназіі Шчучына ў 2016/2017 навучальным годзе. У выкладанні факультатыву “Уводзіны ў педагагічную прафесію” тут задзейнічаны самыя вопытныя педагогі. Асаблівае месца адводзіцца псіхалагічнаму модулю, які вядзе педагог-псіхолаг. За ўвесь час факультатывам было ахоплена 44 выпускнікі. У гэтым навучальным годзе ў трох установах створаны 7 груп педагагічнай накіраванасці для 54 вучняў. 

Штогод на педагагічныя спецыяльнасці паступае каля 30 выпускнікоў раёна — гэта больш за 10% ад іх агульнай колькасці. У гэтым навучальным годзе ў нашы ўстановы адукацыі прыбылі 33 маладыя спецыялісты, з іх 20 вучыліся па дагаворы аб мэтавай падрыхтоўцы. 25% выпускнікоў Шчучынскага раёна ў 2021 годзе паступілі ва ўстановы адукацыі аграрнага профілю. Гэта адзін з лепшых вынікаў у вобласці (2020 год — 30%). Наладжана супрацоўніцтва профільных класаў прафесійнай накіраванасці (аграрных, педагагічных) з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы, кампаніяй “Праймілк”, Гродзенскім занальным інстытутам раслінаводства НАН Беларусі.

— Якія значныя выхаваўчыя праекты вы рэалізоўваеце?

— Да 9 мая 2021 года быў рэалізаваны праект “Альбом памяці”, у якім прадстаўлены фота, відэа школьнікаў з партрэтамі сваякоў — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і звесткамі пра іх. Ролікі размешчаны на сайце аддзела адукацыі. Праходзіць акцыя “Навекі ў страі”, падчас якой школьнікі, педагогі і бацькі ідуць у калоне з партрэтамі сваякоў — удзель­нікаў вайны. У кастрычніку 2021 года стартаваў праект па вырабе рукатворнай кнігі “Рэха памяці”. Гэта вышыўка лістоў і вершаў удзельнікаў вайны (1 этап — пошук лістоў і творчых работ, 2 этап — творчае выкананне). Ва ўстановах адукацыі рэалізуюцца асобныя мерапрыемствы ў рамках раённага маладзёжнага праекта “#Гісторыя праз час”. Рыхтуецца да запуску раённы праект “Памятаць, каб жыць” па зборы і алічбоўцы ўспамінаў вязняў канцлагераў, відавочцаў знакавых падзей, старажылаў.

Пры Шчучынскім палацы творчасці дзяцей і моладзі на працягу 14 гадоў дзейнічае праваслаўны ваенна-патрыятычны клуб “Дружына”. Для школьнікаў штогод летам арганізуюцца палатачны лагер, марш-кідкі, імітацыйныя гульні, вахты памяці, дыялогавыя сустрэчы з прадстаўнікамі выканаўчай улады, праваахоўных органаў, Праваслаўнай царквы. Па выніках конкурсу на прысуджэнне прэмій імя Героя Беларусі Мітрапаліта Філарэта, першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі “За высокі ўзровень арганізацыі духоўна-маральнага і патрыя­тычнага выхавання дзяцей і моладзі” ў намінацыі “Лепшая сістэма духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі” клуб “Дружына” прызнаны пераможцам.

У гэтым навучальным годзе ў нашы ўстановы адукацыі прыбылі 33 маладыя спецыялісты, з іх 20 вучыліся па дагаворы аб мэтавай падрыхтоўцы.

— Акрэсліце, калі ласка, патэнцыял адукацыйнага турызму Шчучыншчыны.

— Шчучынскім цэнтрам турызму і краязнаўства рэалізаваны раённы турысцка-экскурсійны праект “Нямыя сведкі гісторыі”, распрацаваны тэматычныя маршруты паходаў і экскурсій па раёне і зборнік адукацыйных маршрутаў “Вучыся падарожнічаючы”. Створана інтэрактыўная карта маршрутаў паклоннага турызму “Зорачка на карце раёна”.

Сёння вельмі актуальныя інтэрактыўныя формы работы з дзецьмі. Штогод да Дня Незалежнасці ў раёне праводзіцца ваенна-спартыўны квест “Партызанскімі сцежкамі” з выкарыстаннем патэнцыялу мемарыяльнага комплексу “Музей. Зямлянка” ў вёсцы Зачэпічы. У музеі Астрынскай сярэдняй школы імя А.С.Пашкевіч (Цёткі) ладзіцца тэатралізаваная інтэрактыўная гульня “Сцяжынкамі Алаізы Пашкевіч”, у раённым Палацы творчасці дзяцей і моладзі — інтэрактыўныя заняткі “Тры сямёркі, або Як князь Друцка-Любецкіх стаў уладальнікам Шчучына”, а ў цэнтры турызму і краязнаўства — інтэрактыўныя экскурсіі ў музейны пакой “Хто ў доме гаспадар?”. Гімназія горада запрашае ў гістарычна-літаратурна-музычную гасціную “Шляхамі Скарыны”, Першамайскі дзіцячы сад — сярэдняя школа — на музычныя заняткі “Беларускае народнае адзенне”, а Навадворскі дзіцячы сад — сярэдняя школа — на інтэрактыўныя заняткі “З гісторыі аднаго экспаната — “Лапці”.

Надзея ЦЕРАХАВА

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.