Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія Мір-Несвіж-Навагрудак

Дата: 2 ноября 2016 в 19:13
Автор: Гудач О. Н.
565 просмотров

Восеньскія канікулы вучні нашай школы распачалі з экскурсіі па маршруту аг.Першамайск-Мір-Несвіж-Навагрудак, якая адбылася 1 лістапада. Першым прыпынкам стаў Навагрудскі замак. На жаль ён не захаваўся да нашых дзён, але ужо на замкавай гары распачалася яго рэканструкцыя. Затым наведалі прыгожы і захапляючы Мірскі замак. Вучні пабывалі ў магнацкіх пакоях, сталовай, працоўным кабінеце, заглянулі ў гаспадарчыя памяшканні, вінны пакой і інш. Асабліва ўразіла ўсіх прыгожая зала для бала. Сваімі памерамі і прыгажосцю ўразіў і Несвіжскі палац. Унутранае ўбранства магнацкіх пакояў, мэбля, посуд, шматлікая колькасць шпалер, карцін нікога з прысутных не пакідаюць раўнадушнымі. Дакраніцеся да гісторыі!Не будзьце абыякавымі!Прымайце ўдзел у экскурсіях!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.