Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Свята "Пад сямейнай вясёлкай"

Дата: 30 января 2017 в 14:06
Автор: Гудач О. Н.
461 просмотр

"Пад сямейнай вясёлкай" - так называлася сямейнае свята, якое адбылося ў бацькоўскую суботу 28 студзеня. У госці былі запрошаны вучні і іх бацькі, якія расказалі нам пра свае сем'і і свае таленты. А талентаў аказалася вельмі многа! Сям'я Місюкевіч прыйшла на свята з караваем і рознымі салодкімі прысмакамі, якімі потым частавалі ўсіх гасцей. Яны падзяліліся сакрэтамі свайго майстэрства і выхавання дзяцей у сям'і. А вось сям'я Павуковых у цікавай вершаванай форме прадставілі сябе і праспявалі цудоўную песню. Цікавым быў аповед сям'і Букатовіч, якія расказалі пра свайго прапрадзеда, які служыў у польскай арміі і быў майстрам па дрэву. У памяць аб яго таленце ў сям'і застаўся драўляны крыжык і партрэт прапрадзеда, якім ужо больш за 100 год. Прэзентацыю пра сваю сям'ю і вырабы сваімі рукамі прадставілі нам сям'я Зуйкевіч. А вось сям'я Антухевіч прымусілі смяяцца ўсіх гледачоў, расказаўшы знакамітую казку пра Чырвоную Шапачку, але на кітайскі сучасныв лад. Закончылася сямейнае свята песняй "Помолимся за родителей", якая суправаджалася фотакарткамі з сямейнага архіва сямей. Спадзяёмся, што нашы цікавыя сустрэчы на гэтым не скончацца.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.