Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Паседжанне педагагічнага савета школы на тэму “Аб эфектыўнасці выкарыстання настаўнікамі метадаў і прыёмаў інтэнсіфікаці вучэбных заняткаў на І, ІІ, ІІІ ступені адукацыі”

Дата: 2 февраля 2017 в 14:53
Автор: Гудач О. Н.
584 просмотра

27 снежня 2016 года адбылося паседжанне педагагічнага савета школы на тэму “Аб эфектыўнасці выкарыстання настаўнікамі метадаў і прыёмаў інтэнсіфікаці вучэбных заняткаў на І, ІІ, ІІІ ступені адукацыі”.Зыходзячы з аналізу дзейнасці педкалектыву школы па забеспячэнні якасці адукацыі было акрэслена праблемнае поле паседжання педсавета: пошукі шляхоў павышэння эфектыўнасці ўрока праз аналіз педагагічнай дзейнасці настаўнікаў, выкарыстанне метада “абмена думкамі” па вызначанай праблеме. Такім чынам, такая форма як абмен думкамі абумовіла актыўнасць не толькі ініцыятыўнай группы па падрыхтоўцы педагагічнага савета, але і настаўнікаў, якія падчас паседжання былі аб’яднаны ў творчыя групы. Удзельнікам творчых груп былі прадэманстраваны відэаўрыўкі вучэбных заняткаў. У сваю чаргу, педагогі па выніках працы ў групах выступілі з аналізам паспяховасці работы настаўніка па забесяпчэнні інтэнсіфікацыі вучэбных заняткаў. Была прадастаўлена магчымасць і для саманалізу ўрокаў.
Цеснае супрацоўніцтва дазволіла вырашыць пастаўленыя задачы перад педагагічным саветам. У прыватнасці, члены педагагічнага савета змаглі папоўніць тэарытычныя і практычныя веды аб метадалагічных і дыдактычных фактарах і спосабах інтэнсіфікацыі вучэбных заняткаў у адпаведнасці з узроставымі асаблівасцямі вучняў; прывесці ў сістэму свае веды аб асноўных асаблівасцях арганізацыі і правядзення ўрока ва ўмовах інтэнсіфікацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.