Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень беларускага пісьменства і друку

Дата: 11 сентября 2014 в 10:50, Обновлено 11 сентября 2014 в 10:54
Автор: Гудач О. Н.
924 просмотра

Напярэдадні Дня беларускага пісьменства і друку ў школе прайшоў ранішнік для вучняў 1-11 класаў. Ранішнік праходзіў у 3 этапы. Для вучняў 1-5 класаў ранішнік на тэму “ Мову матчыну шануйце” падрыхтавала настаўніца пачатковых класаў Эльяшэвіч М.У. У госці да юных гледачоў завітаў дзед-Абыдзісвет, які знаёміў дзяцей з роднай мовай і першай кнігай Букваром, беларускай Нацыянальнай бібліятэкай. На свяце ішла размова пра першадрукара Ф. Скарыну, які сеяў у народзе зерні асветы, вучыў любіць Радзіму, быць сумленнымі, справядлівымі людзьмі. Для вучняў 6-8 класаў свята на тэму “Праз смуту стагоддзяў прыйшло да нас слова” падрыхтавалі бібліятэкары школы. Дзеці даведаліся якой была першая кніга, як прыйшло да нас першае слова. На свяце гучалі вершы ў выкананні шасцікласнікаў, песні, прысвечаныя роднаму краю. Цікавую і змястоўную віктарыну на тэму “На ветразях часу” для вучняў 9-11 класаў падрыхтавала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Гудач І.В.Падчас віктарыны вучні адказвалі на пытанні, звязаныя з беларускай пісьменнасцю ад гісторыі яе ўтварэння да сучаснага часу. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі станоўчыя эмоцыя і добры настрой!!!
Фотаздымкі з мерапрыемства можна пабачыць у фотаальбоме

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.