Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Гульня – падарожжа, прысвечанае 500-годдзю кнігадрукавання

Дата: 10 сентября 2017 в 10:21, Обновлено 19 сентября 2017 в 10:38
Автор: Гудач О. Н.
557 просмотров

“Каб любіць Беларусь нашу мілую – трэба ў розных краях пабываць…” – такімі словамі з верша Алеся Ставера пачалася гульня – падарожжа ў нашай школе, прысвечанае 500-годдзю кнігадрукавання. Ад старажытнасці да сучаснасці падарожнічалі вучні, агучваючы імёны славутых людзей Бацькаўшчыны – Францыск Скарына, Сяміон Полацкі, Ефрасіння Полацкая, Васіль Цяпінскі, Якуб Колас і Янка Купала. З задавальненнем чыталі дзеці вершы і байкі беларускіх класікаў, расказвалі аб іх жыцці і творчасці. Убачылі мы на сцэне і герояў літаратурных твораў: пана Патоцкага і Бандароўну з паэмы “Бандароўна” Я.Купалы, сустрэчу старой удавы Тэклі і Лаўрука з апавядання З.Бядулі “На Каляды к сыну”, 10-гадовага Даніка Мальца, закаханага па-дзіцячаму ў сваю настаўніцу Пані Мар’ю з твора Я.Брыля “Сірочы хлеб”. У канцы падарожжа мы пачулі беларускія песні, аўтарамі слоў якіх былі беларускія паэты. З вялікай ахвотай удзельнікі падхаплялі знаёмыя словы. У канцы мерапрыемства ўсіх чакалі салодкія пачастункі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.