Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Мітынг-рэквіем да 75-годдзя ахвяраў в.Агародзішча

Дата: 28 февраля 2018 в 20:55
Автор: Гудач О. Н.
394 просмотра

На гэтым месцы кроў у жылах стыне,
У роспачы аж енчыць цішыня...
Агародзішча – сястра Хатыні.
Парадніла Вас навек вайна.
26 лютага – чорны дзень смутку, які будзіць нашу памяць, стукае ў сэрцы, уваходзіць у нашыя сны. 75 год на месцы, дзе раней была вёска, - лес, ужо немалады, які доўжыць свой век без людзей. І помнік каля рэчкі Котра – цэлай вёсцы Агародзішча, як напамін аб страшэннай трагедыі. У гэты дзень смутку сюды, на гэтую святую, шматпакутную зямлю прыйшлі школьнікі, улада, прадстаўнікі грамадскасці, каб ушанаваць памяць нашых землякоў, якія сталі ахвярамі жудаснай вайны. Сярод прысутных Васілій Уладзіміравіч Сяргейчык, які ў той самы дзень, 26 лютага з’явіўся на свет у суседняй вёсцы, гэта дапамагло выжыць яму і яго маці, Серафіме Мікалаеўне. Людзі розных прафесій і ўзростаў былі аб’яднаны адзіным патрыятычным парывам, ускладвалі да сціплага помніка з зорачкай вянкі і жывыя кветкі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.