Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень Ведаў

Дата: 4 сентября 2020 в 21:13, Обновлено 4 сентября 2020 в 21:29
Автор: Климец Л. Е.
174 просмотра

1 верасня новы навучальны год быў адкрыты першым урокам пад назвай "Я вырас тут, і гэты коай мне дарагі".
Падчас правядзення ўрока вучні агучылі сваё разуменне "малой радзімы", абмеркавалі відэаролікі "Беларусь помніць", у храналагічным парадку размясцілі дасягненні Беларусі за гады незалежнасці. Заключным этапам урока стала работа над праектам "Радзіма малая - справы вялікія", ў ходзе якой вучні даследавалі жыццёвы шлях выхадцаў са Шчучынскай зямлі (Алена Руцкая, Валерый Урублеўскі, Чэслаў Неман,Аляксандр Тызенгаўз, Галіна Вольга, Любоў Русілка). Асаблівая ўвага была звернута на справы гэтых людзей на карысць Радзімы. Напрыканцы ўрока вучні выказаліся, чым яны сёння могуць быць карыснымі для сваёй зямлі, свайго куточка, дзе нарадзіліся і жывуць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.