Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

"Беларусь мая, родны край..." (да Дня Дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь)

Дата: 15 мая 2017 в 17:39, Обновлено 18 мая 2017 в 17:58
Автор: Гудач О. Н.
544 просмотра

13 мая вучні нашай школы сабраліся на ўрачыстую лінейку, прысвечаную Дню Дзяржаўнай сімволікі. Пад гукі Дзяржаўнага гімна права падняць сцяг было прадстаўлена вучням 4 класа, якіх прынялі ў рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Выступаючы на лінейцы, вучні з любоўю ў сэрцы да сваёй Радзімы выказвалі словы падзякі да Бацькаўшчыны, да роднай зямлі. Гучалі песні "Беларусь мая, сінявокая" і "Белая Русь" у выкананні вучаніцы 10 класа Амялевіч Вікторыі і вучаніцы 11 класа Місюкевіч Ілоны. Слова таксама было прадстаўлена старшыні Першамайскага с/с Н.М. Сідлярэвіч, якая ў сваім выступленні дала наказ вучням любіць сваю Радзіму, шанаваць сваю спадчыну, імкнуцца да ўдасканалення сваёй асобы, захоўваць і памнажаць нацыянальныя і духоўныя багацці беларусаў. Пасля лінейкі адбыўся невялікі канцэрт, прысвечаны нашай Радзіме "Край, мой сінявокі, родны край" .

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.