Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Мая сям'я - мая крэпасць"

Дата: 16 мая 2020 в 17:46, Обновлено 16 мая 2020 в 23:29
252 просмотра

15 мая ва ўсім свеце адзначаюць Дзень сям'і. Сапраўдныя агульначалавечыя каштоўнасці набываюць вельмі важнае значэнне у наш няпросты час. Сям'я і узаемаадносіны ў сям'і для кожнага чалавека з'яўляюцца асноўнамі такімі каштоўнасцямі, бо толькі ў сям'і чалавек адчувае сябе ў поўнай бяспецы. Таму размова на гэту тэму з'яўляецца вельмі актуальнай. У класным калектыве 15.05.2020 прайшла класная гадзіна ў фармаце размовы па шчырасці "Цяпло роднага дому" А вынікам праведзенага 16.05.2020 практычна-трэнінгавага занятку " Мая сям'я" з'явіліся сфармуляваныя вучнямі ключавыя палажэнні:
- Кожная сям'я ўнікальная. Сем'і, як людзі, не падобныя адна на другую і ўвесь час мяняюцца;
- Канфлікт у сям'і - гэта нармальная з'ява, важна, каб кожны ў сям'і імкнуўся зразумець іншага, як для вырашэння канфлікту, так і для ўзаемнай падтрымкі;
- У кожнай сям'і сярод яе членаў ролі і абавязкі размеркаваны па рознаму. Галоўнае, каб мы гэта разумелі як у час канфліктаў, так і ў час сямейных святаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.