Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Мая Радзіма і мова - мой гонар!

Дата: 20 февраля 2018 в 12:38
1 117 просмотров

У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы, кнігі. Мая Беларусь! Вось i да цябе завiтаý Год роднай зямлi. Гэты год павінен стаць годам пазнання багатай i загадкавай гiсторыi нашай краіны. Мы кожны дзень адкрываем для сябе гаючыя крынiцы роднай мовы, народнай мудрасцi, самабытнай культуры беларусаý.
Вось мы за некалькі мінут урока абышлі нашу радзіму, сустрэліся са сваімі продкамі, пабачылі блакітныя азёры і рэкі, векавыя дубы, бярозавыя гаі і духмяныя лугі, касцёлы і Белую вежу, задумалі, што значыць для нас зямля бацькоў нашых. І дзе б мы ні апынуліся, куды б ні закінуў нас лёс, у нашай душы, у нашым сэрцы заўсёды будзе з намі адчуванне моцнай повязі з родным краем, зямлёй нашых бацькоў.
Кожны з нас, хто жыве ў Беларусі, павiнен задаць сабе пытанне: што я зраблю сёння, цяпер для сваёй адзiнай Айчыны, як пражыву год, каб не было сорамна нi мне самому, нi маёй сям’i.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.